У ветэрынарнай акадэміі з’явіўся новы корпус

У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з’явіўся новы корпус, які ўрасчыста адкрыўся ў Дзень ведаў. Падзея чаканая, бо гэты аб’ект належыў да гарадскіх доўгабудаў – яго ўзводзілі напрацягу 16 гадоў.

У выніку вучэбная плошча ветакадэміі пашырылася на 17 з паловай тысяч квадратных метраў. Гэта амаль у два разы болей, чым мела навучальная ўстанова раней. У новым вучэбна-лабараторным корпусе размесцяцца 11 кафедр і навукова-даследчы інстытут прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі.

Меткі:

Чытайце яшчэ